Да новага 2023/2024 навучальнага года

01.08.2023

У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны: першая чвэрць - з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.; другая - з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.; трэцяя - з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.; чацвёртая - з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы: восеньскія – 10 дзён з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна; зімовыя - 15 дзён з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна; вясновыя – 8 дзён з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна; летнія - 92 дні з 1 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 81 дзень з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна. Для навучэнцаў I-II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.

Адукацыйны працэс у 2023/2024 навучальным годзе>>>

У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будуць выкарыстоўвацца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя паліграфічнымі прадпрыемствамі ў 2023 годзе ў адпаведнасці з Тыпавымі формамі дзённіка навучэнца, а таксама дзённікі навучэнцаў, выпушчаныя ў 2022 годзе па ўзгадненню з Міністэрствам адукацыі. На сайце Міністэрства адукацыі размешчаны вокладкі дзённікаў, выдадзеных у 2022 годзе, а таксама пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 267 "Аб тыпавых формах дзённіка навучэнца" (са змяненнямі ад 16 мая 2023 г. № 157) (http: //edu.gov.by / Галоўная / Структура / Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі / Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі / Дзённікі навучэнцаў). У выпадку прыняцця настаўнікам рашэння аб увядзенні ва II класе дзённікаў у мэтах запісу дамашняга задання, адпрацоўкі навыкаў акуратнага яго запаўнення лічым магчымым выкарыстоўваць дзённік вучня для III–IV класаў, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 267 (у рэдакцыі ад 16 траўня 2023 г. № 157). Выкарыстанне іншых дзённікаў (дзёнічкаў) навучэнцаў недапушчальна. http://edu.gov.by/urovni-obrazovaniya/srenee-obr/srenee-obr/informatsiya/dnevniki-uchashchikhsya/

У новым навучальным годзе ў школах Рэспублікі Беларусь з'явяцца новыя факультатывы. Гэта змяненне прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №177, падпісанай 26 чэрвеня 2023 года. На факультатыўных занятках "Святыні роднага краю", якія будуць праводзіць на працягу двух гадоў, навучэнцы 9 і 10 класаў атрымаюць паглыбленыя веды аб родным краі, рэгіёне і краіне ў цэлым. Гэты факультатыў прадаставіць школьнікам інфармацыю аб духоўных і матэрыяльных асаблівасцях роднага краю; дапаможа асэнсаваць цэласнасць арыенціраў і развіць духоўную культуру; сфармуе запатрабаванне ў школьнікаў да самаадукацыі; навучыць арыентавацца ў полікультурным асяроддзі; прыв'е даследчыя навыкі і паглыбіць інтэлектуальныя здольнасці вучняў. Праграмай прадугледжана вывучэнне такіх тэм, як спадчына роднага краю, помнікі культуры, духоўная культура, знакамітыя беларусы, рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі, страчаная спадчына, помнікі археалогіі і беларускія святыні.

Факультатыў "Духоўная спадчына Беларусі (IX ст.-1569 г.)" змогуць наведваць вучні шостых класаў. Заняткі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці работы па грамадзянскім, патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні школьнікаў. Задачамі гэтай адукацыйнай праграмы з'яўляюцца: пашырэнне ведаў пра асаблівасці духоўнага развіцця народа Беларусі з IX стагоддзя да 1569 года; фарміраванне каштоўнасных адносін да сваёй Радзімы; выхаванне павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, культуры народа, а таксама стварэнне камфортных умоў для развіцця творчай асобы і імкнення да самаадукацыі. На факультатыўных занятках разгледзяць тэмы гістарычных крыніц аб духоўным жыцці насельніцтва Беларусі ў IX - сярэдзіне XIII стагоддзя; сувязь чалавека і прыроды ў духоўнай культуры насельніцтва беларускіх зямель; правілы жыцця і побыту беларусаў у кантэксце духоўных традыцый; духоўны подзвіг першых хрысціянскіх асветнікаў на беларускіх землях; старабеларуская мова - дзяржаўная мова ВКЛ і носьбіт духоўнай спадчыны беларусаў; геральдыка беларускіх гарадоў; нацыянальнае дойлідства як адлюстраванне духоўнага свету беларусаў; захаванне гістарычнай памяці аб асобах і падзеях беларускага мінулага.