Тры дзесяткі добрых спраў

01.12.2023

З 1 снежня стартуе абласная творчая акцыя  “Тры дзесяткі добрых спраў”. Працягнецца акцыя да 31 снежня.

У рамках акцыі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу будзе рэалізаваны цыкл з 31 мерапрыемства дабрачыннага характару для розных катэгорый насельніцтва (віншаванні, ушаноўванні, шэфская дапамога, выраб сувеніраў, канцэртныя выступленні і г.д.). Вынік - творча аформленыя матэрыялы ў форме календара.