Піянерская ёлка

03.01.2024

3 студзеня 2024 года, на раённай піянерскай ёлцы сустрэліся лепшыя акцябраты і піянеры Дзяржыншчыны. Дзеці акунуліся ў атмасферу навагодняга свята і чараўніцтва. Удзельнічаючы ў навагоднім квэсце ад Дзядулі Мароза, дзеці адгадвалі загадкі, гулялі, спявалі, вадзілі карагоды. Прыемным завяршэннем свята сталі салодкія падарункі ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама. Ад нашай установы адукацыі ў мерапрыемстве прыняла ўдзел Казлоўская Яна.