Свята "Пасвячэнне ў першакласнікі"

27.09.2024
У вучняў 1 класа прайшло свята "Пасвячэнне ў першакласнікі". Свята прайшло ў гульнёвай форме, пры дапамозе якой дзеці паказалі свае веды і ўменні, набытыя за першы месяц вучобы.
 Кульмінацыяй мерапрыемства было ўрачыстае абяцанне перад гасцямі свята добра вучыцца і выконваць абавязкі вучня. У заканчэнні свята кожны атрымаў дыплом першакласніка.
Сапраўднае школьнае жыццё для першакласнікаў толькі пачынаецца. Удалага вам падарожжа, дарагія першакласнікі, па прасторах краіны Ведаў разам з вашымі сябрамі, настаўнікамі і бацькамі.