Святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка

05.10.2024

Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі - гэта Дзень настаўніка. Для кожнага прадстаўніка прафесіі, звязанай з навучаннем, гэтае свята - адно з найбольш значных і ўрачыстых.
Святочны канцэрт, прысвечаны гэтаму цудоўнаму святу, прайшоў у Валмянскай базавай школе 5 кастрычніка. Настаўнікі ўвесь дзень прымалі віншаванні ад сваіх вучняў, родных і блізкіх людзей, калег з іншых школ. 
Канцэртныя нумары былі прасякнуты дабрынёй, любоўю, талентам і гумарам. Канцэрт прайшоў у цёплай атмасферы і падарыў усім настаўнікам шмат пазітыву і добрага настрою.