Тыдзень бацькоўскай любові

12.10.2024

Тыдзень бацькоўскай любові пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка. Традыцыйна ў Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца Дзень матулі, а 21 кастрычніка святкуюць Дзень таты. Прамежак паміж гэтымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові. У дзяржаўнай установе адукацыі "Валмянская базавая школа" Тыдзень бацькоўскай любові прымеркаваны падтрымцы сямейных каштоўнасцей і стварэнню атмасферы ўзаемаразумення і падзякі да тых, хто дорыць нам жыццё. 

План мерапрыемстваў

у рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові ў

дзяржаўнай установе адукацыі “Валмянская базавая школа” ў перыяд з 14.10.2024 па 21.10.2024

 

№ п/п

Назва мерапрыемства

Дата

правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1.

Размяшчэнне інфармацыі аб правядзенні Тыдня бацькоўскай любові на стэндзе і сайце ўстановы

14.10

 

Бібік А.Л.

2.

Інфармацыйныя гадзіны “Матуліны рукі лепшыя ў свеце”, “Вобраз маці ў літаратуры”

10.10

І – ІX класы

Класныя кіраўнікі

3.

Агульнашкольная акцыя “Дзясятка ў падарунак для мамы і таты”

14.10 – 18.10

І – ІX класы

Настаўнікі-прадметнікі

4.

Конкурс чытальнікаў “Мілай маме прысвячаю”

19.10

І – ІX класы

класныя кіраўнікі

5.

Флеш-моб “Не забудзь павіншаваць маці”

14.10

яслі-сад,

І – ІX класы

Валента І.М., класныя кіраўнікі

6.

Акцыя “Падарунак бацькам сваімі рукамі”

14.10 – 18.10

яслі-сад,

І – ІX класы

Валента І.М., класныя кіраўнікі

7.

Відэавіншаванні для мам і тат “Для вас, родныя...” і размяшчэнне іх у сацыяльных сетках

14.10 – 21.10

д/сад,

І – ІX класы

Валента І.М., класныя кіраўнікі

8.

Тэматычныя класныя гадзіны “Самы мілы вобраз”, “Ці заўсёды мы разумеем сваіх маці?”, “Мой тата самы, самы”

14.10 – 21.10

І – ІX класы

Класныя кіраўнікі

9.

Конкурс малюнкаў “Мама, тата, я”

14.10 – 18.10

яслі-сад,

І – VIІ класы

Валента І.М., класныя кіраўнікі

10.

Забава “Тату і маму ў госці просім”

18.10

яслі-сад

 

Валента І.М.

11.

Фотагалерэі “Я і мая сям’я”, “Мая мама на рабоце”, “Мой тата на рабоце”, “Падарожнічаем усёй сям’ёй”

14.10 – 19.10

яслі-сад,

І – ІX класы

Валента І.М., класныя кіраўнікі

12.

Святочная канцэртная праграма, прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові

19.10

І – ІX класы

Класныя кіраўнікі

13.

Флэш-моб “Не забудзь павіншаваць тату!”

21.10

яслі-сад,

І – ІX класы

Валента І.М., класныя кіраўнікі