Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Валмянская базавая школа"
З мэтай індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу, задавальнення індывідуальных патрэб выхаванцаў ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў у 2024/2025 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі рэалізоўваецца праграма дадатковай адукацыі дзяцей «Выяўленчае мастацтва» на базавым узроўні на бясплатнай аснове .
Маляванне з’яўляецца адным з найважнейшых сродкаў пазнання свету і развіцця ведаў эстэтычнага выхавання, бо яно звязана з самастойнай практычнай і творчай дзейнасцю. У працэсе малявання ў дзяцей удасканальваюцца назіральнасць і эстэтычнае ўспрыманне, мастацкі густ і творчыя здольнасці. Падчас малявання дзіця фарміруе і развівае ў сябе вызначаныя здольнасці: зрокавую ацэнку формы, арыентаванне ў прасторы, пачуццё колеру. Таксама развіваюцца спецыяльныя ўменні і навыкі: каардынацыя вачэй і рукі, валоданне кісцю рукі.
Выяўленчае мастацтва мае разнастайнасць матэрыялаў і тэхнік. Часта дзіцяці недастаткова звыклых, традыцыйных спосабаў і сродкаў, каб выказаць свае фантазіі.
Дадзеная праграма дае магчымасць выхаванцам асвоіць як традыцыйныя метады малявання, так і нетрадыцыйныя прыёмы выяўленчай дзейнасці, што дае магчымасць найбольш поўна раскрыць патэнцыял юнага мастака, развіваючы ўяўленне і творчую актыўнасць.
Мэта: развіццё творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі выяўленчага мастацтва.
Задачы:
навучальныя:
пазнаёміць з відамі выяўленчага мастацтва;
вучыць тэхніцы малявання разнастайнымі выяўленчымі сродкамі (васковая крэйда, гуаш, алоўкі);
вучыць нетрадыцыйным спосабам малявання (ніткаграфія, кляксаграфія, манатыпія).
развіццёвыя:
развіваць назіральнасць, зрокавую памяць, прасторавае мысленне;
развіваць здольнасць эмацыйна ўспрымаць навакольны свет;
развіваць фантазію, творчае ўяўленне і актыўнасць;
выхаваўчыя:
выхоўваць працавітасць, акуратнасць;
прывіваць любоў да прыгажосці навакольнага свету;
выхоўваць цікавасць да самастойнай творчасці, далучаць да выканання калектыўных работ.
Праграма пабудавана на наступных педагагічных прынцыпах:
прынцып актуальнасці;
прынцып сувязі тэорыі з практыкай;
прынцып уліку ўзроставых і індывідуальных асаблівасцей выхаванцаў;
прынцып сістэматычнасці;
прынцып нагляднасці;
прынцып даступнасці.
Праграма прызначана для дзяцей дашкольнага ўзросту. Узрост выхаванцаў - 4-6 гадоў. Напаўняльнасць аб’яднання па інтарэсах - 4 выхаванцы. Тэрмін рэалізацыі праграмы - 1 год. Агульная колькасць гадзін праграмы ў год - 36 навучальных гадзін. Заняткі праводзяцца 1 раз у тыдзень па 1 навучальнай гадзіне. Працягласць навучальнай гадзіны - 20 - 25 хвілін. Форма правядзення заняткаў - гульня.
Група | Дзень тыдня і час правядзення аб'яднання па інтарэсах | Месца правядзення | Педагагічны работнік |
Рознаўзроставая |
Чацвер 17.00 - 17.24 |
Групавое памяшканне | Валента Ігар Мітрафанавіч, педагог дадатковай адукацыі |
Фарбы мора. Аўтар: Пташыц Міраслава
Лясны вартаўнік. Аўтар: Шарко Валерыя
Восеньскае лісце. Аўтар: Юдзіна Дарына
Успаміны пра лета. Аўтар: Шастак Эміль
Успаміны пра лета. Аўтар: Юдзіна Дарына
Мой дом. Аўтар: Юдзіна Дарына
Лясное возера. Аўтар: Пташыц Міраслава