Чытаем разам па - беларуску

Чытаем разам па-беларуску

Не шанавалі роднай мовы — 

Чужая месца заняла. 

Ды адрадзіць душу і словы 

Нам шанц гісторыя дала. 

Усіх адчайна заклікаем 

На мове роднай размаўляць. 

Любіце мову! — заклінаем. 

Яе нам вечна шанаваць.

                                В. Жуковіч

Паважаныя бацькі!

    Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. 

свернуть